Маркевич Александр Иванович
Депутат Палаты представителей по Ивьевскому избирательному округу №54

PDA
Маркевич Александр Иванович
Главная События

События

Другая сессія Палаты прадстаўнікоў пачне працу другога красавіка.

11 03/2020

На сенняшні дзень на другой сесіі плануецца разглядзець 32 законапраекты, з іх 12 ў першым чытанні, 14 — у другім.  Таксама мяркуецца ратыфікаваць 6 міжнародных пагадненняў.

Упершыню ў заканатворчай дзейнасці будуць комплексна ўрэгуляваны падыходы да абароны персанальных даных. Гэты дакумент будзе разгле­джаны ў другім чытанні. На абарону правоў спажыўцоў накіраваны змены ў заканадаўстве, якія скіраваны на выкараненне ўстарэлых норм у сферы рэкламы. Неабходна таксама завяршыць работу над папраўкамі ў Закон “Аб валютным рэгуляванні і кантролі”, унесці прававыя навацыі ў галіне зямельных адносін, сельскай гаспадаркі, занятасці насельніцтва і інш. Працягваецца ўдасканаленне працэсуальнай, крымінальнай і судовай дзейнасці.

У ліку нарматыўных прававых актаў, якія будуць абмяркоўвацца на вясенняй сесіі ў першым чытанні, знаходзяцца праекты законаў аб прамысловай бяспецы і перавозцы небяспечных грузаў, аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэ­грацыі. Будуць уносіцца змяненні і дапаўненні ў законы аб гідраметэаралагічнай дзейнасці, аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі, аб ветэрынарнай дзейнасці, дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь.

Новая рэдакцыя Закона “Аб ахове здароўя” — базавы і фундаментальны дакумент, дзе з’явіцца артыкул, які прадугледжвае стварэнне камітэта па біяэтыцы. Ён будзе арганізаваны на грамадскіх пачатках пры Міністэрстве аховы здароўя. Задача камітэта — рэгуляваць захаванне норм у медыцынскай этыцы і дэанталогii. Таксама ўпершыню ў законапраекце будзе ўведзена паняцце “экспертыза якасці медыцынскай дапамогі”. Яе плануецца праводзіць у тым ліку пры паступленні скаргаў ад пацыентаў і іх сваякоў.

У Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях знаходзіцца законапраект “Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі”. Законапраект будзе вынесены на вясеннюю сесію ў першым чытанні. Мэта законапраекта — забяспечыць спрыяльныя ўмовы жыццядзейнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Унесенышэраг прапаноў, сярод якіх — стварэнне пры цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва аддзяленняў па сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў з увядзеннем штату адпаведных спецыялістаў, якія будуць займацца індывідуальным суправаджэннем такіх грамадзян пры вырашэнні бытавых, жыллёвых, юрыдычных пытанняў. Спецыялісты будуць цесна супрацоўнічаць з МРЭК па прысваенні груп інваліднасці. Мы імкнёмся выкараніць практыку пацвярджэння групы штогод пры наяўнасці відавочных прымет інваліднасці. Акрамя таго, ставіцца задача пашырыць магчымасці для такой катэгорыі грамадзян пры працаўладкаванні і рэалізацыі інтарэсаў і магчымасцей. Бу­дзе пашырацца сетка гурткоў, майстэрняў, аддзяленняў, каб чалавек, атрымаўшы групу інваліднасці, меў перспектывы ў навучанні справе, якая прынясе яму карысць як маральную, так і матэрыяльную.

Плануецца сфарміраваць Рэспубліканскі міжведамасны савет па правах інвалідаў, які будзе непасрэдным выканаўцам і каардынатарам гэтай работы. Акрамя таго, бу­дзе ўдасканальвацца і механізм кватавання па забеспячэнні рабочых месцаў на прадпрыем­ствах і арганізацыях. Калі наймальнік адмовіцца прыняць на працу інваліда, то ён павінен будзе ўнесці ў спецыяльны фонд кампенсацыйную плату, якая будзе накіравана на рэабілітацыю інвалідаў. Тым прадпрыемствам і арганізацыям, якія працаўладкоўваюць такіх грамадзян, будуць зніжацца падаткі. Ёсць прапанова даць статус працоўнага тым пенсіянерам, якія даглядаюць інвалідаў першай і другой групы. Адметна, што паняцце “стварэнне безбар’ернага асяроддзя” трэба разглядаць у комплексе, а не абмяжоўвацца толькі ўстаноўкай пандуса ў пад’ездзе. Інвалідам трэба стварыць такія ўмовы, каб ім усюды было камфортна.

Новым для нашай заканадаўчай базы зяўляецца законапраект аб музейнай справе, да гэтага часу яго не існавала. Але сёння ставіцца задача аб стварэнні такога заканадаўчага акта, які рэгуляваў бы супрацоўніцтва дзяржаў СНД у сферы музейнай і выставачнай справы, абмен кадрамі, іх падрыхтоўку, забеспячэнне захаванасці экспанатаў. Галоўным распрацоўшчыкам такога дакумента з’яўляецца Міністэрства культуры.

(па матэрыялах друку) 


Все новости
(+37517) 2223833

Помощники депутата

Карпович Юрий Михайлович
Ошмянский районный исполнительный комитет, 231100,  г. Ошмяны, ул. Советская, д. 103, каб. 72
(+3751593) 73332